Званы Хатыні
22 сакавіка спаўняецца 79 гадоў з дня трагедыі, якая адбылася ў беларускай Хатыні. Сёння ні на адной геаграфічнай карце няма гэтай беларускай вёскі, знішчанай фашыстамі …
Жудасныя падзеі той вясны да гэтага часу адгукаюцца болем у сэрцах беларусаў. Сёння мемарыял “Хатынь” –даніна памяці тым, хто загінуў падчас Вялікай Айчыннай вайны, трагічны напамін пра жахі вайны, якія нельга дапусціць яшчэ раз.
Званы Хатыні звоняць пра трагедыю цэлага пакалення, пра жахлівую катастрофу ХХ стагоддзя.