Чалавек і Радзіма

Дата: 4 декабря 2023 в 18:41, Обновлено 4 декабря 2023 в 18:55
123 просмотра

Вывучаючы творы з раздзела "Чалавек і Радзіма" вучні 4-га класа даведаліся адкуль пайшла назва нашай краіны, хто нашы продкі, чым прыкметна наша Радзіма і чаму мы павінны ёй ганарыцца. Дзеці таксама паразважвалі над патыннем "Чаму трэба ведаць мінулае сваёй краіны?" і знайшлі правільны адказ:" Каб акрылена жыць сёння і ўпэўнена крочыць у заўтра, трэба ведаць, што было ўчора".
Менавіта з гэтай нагоды чатырохкласнікі наведалі мемарыяльны комплекс у гонар савецкім воінам-вызваліцелям, партызанам, падпольшчыкам ў г. Віцебску. Дзеці ўшанавалі памяць загінуўшых герояў у гады Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання каля вечнага агню.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.