Якога колеру вайна?

Дата: 8 мая 2024 в 21:28
77 просмотров

Дзень Перамогі - гэта напамін кожнаму беларусу аб жахлівых момантах вайны. Увесь боль і трагічнасць тых падзей перададзены ў творах беларускіх пісьменнікаў.
Генадзь Бураўкін успамінае, якога колеру вайна...
А мы з кожным прачытаным радком успамінаем тых, хто не вярнуўся з вайны, тых, хто перажыў гэты жудасны адрэзак часу, тых, хто на душы сваёй мае незагойная раны вайны...

Якога колеру вайна
– Якога колеру вайна? –
Мая дачка ў мяне спытала.
І я падумаў,
што яна –
Пад колер шэрага металу,
Пад колер шэрых шынялёў,
Пад колер шэрых папялішчаў,
Пад колер пылу тых дарог,
Дзе ў гільзе вецер грозна свішча...
Ды вочы я закрыў на міг –
І мне прыпомніўся чырвоны,
Чырвоны колер слоў маіх
І ран салдацкіх незагойных,
Агонь чырвоны ў вокнах хат,
Сцягоў святы чырвоны колер,
Чырвоны водсвет кананад,
Што не забудуцца ніколі.
Якога ж колеру вайна?
Уладна ў памяці ўсплывае
Бінтоў шпітальных белізна,
Матулі галава сівая,
І страху пабялелы твар,
І белы колер маскхалата,
І снег,
што ўжо не раставаў
На вуснах паўшага салдата.
А я ж у памяці нясу
Яшчэ жахлівы колер чорны –
Заледзянелы, чорны сум
Удоў і сірат незлічоных...
І чорны дым парахавы,
Дзе чорны воран на магіле,
І чорны колер у травы,
Што агнямётамі палілі...
Якога колеру вайна?
Я б расказаў дачцэ нямала.
Ды на руках маіх яна
Ужо даўно спакойна спала.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.