Дзень роднай мовы

Дата: 20 февраля 2022 в 20:11
163 просмотра

На працягу апошніх дваццаці гадоў 21 лютага ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, заснаваны ЮНЭСКА па ініцыятыве Бангладэш. Свята ўзнікла дзеля таго, каб папярэдзіць знікненне ўнікальных гаворак і захаваць моўную разнастайнасць, падтрымаць нацыянальныя культуры, а таксама забяспечыць права кожнага чалавека на карыстанне роднай мовай.

Сёння прэстыжна валодаць замежнымі мовамі: англійскай, нямецкай, кітайскай. А роднай, беларускай? Беларускую мову мы вывучаем у школе, каледжы, нядрэнна разумеем, але мала ёю карыстаемся і свабодна на ёй гаворым. Для большасці грамадзян нашай краіны пастаянным сродкам зносін з’яўляецца руская мова. На жаль, беларуская мова мала выкарыстоўваецца ў паўсядзённасці. Тым не меньш, эксперты лічаць, што беларуская мова сёння стала больш актыўна ўжывацца у сферы рэкламы, культуры, бізнесу, а таксама ў інтэрнэт-прасторы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.