Раённае метадычнае аб'яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

Дата: 19 мая 2022 в 13:09, Обновлено 19 мая 2022 в 14:14
214 просмотров

Раённае метадычнае аб'яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

19 мая 2022 г. на базе ДУА "Акцябрская сярэдняя школа Віцебскага раёна імя І.П. Собалева" адбылося пасяджэнне раённага метадычнага аб'яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Тэма пасяджэння - "Выкарыстанне інфаграфікі на ўроках беларускай літаратуры пры вывучэнні мастацкіх твораў і біяграфічнага матэрыялу". Педагогі наведалі адкрытыя заняткі ў 9 "Б" класе (урок-практыкум "Беларуская арфаграфія і пунктуацыя: паўтарэнне і сістэматызацыявывучанага") і ў 2"А"  класе ("Паўтарэнне па тэме "Слова").

У час пасяджэння былі абмеркаваны этапы стварэння інфаграфікі, выбар педагагічных тэхналогій для працы з інфаграфікай на ўроках беларускай мовы і літаратуры; разгледжаны прынцыпы, формы, катэгорыі інфаграфікі як інструмента візуалізацыі вучэбнай інфармацыі; віды інфаграфікі ў адукацыі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.