Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў?
Адказ на гэтае пытанне вучні шукалі на працягу трох урокаў на занятках "Чалавек і свет". Вывучаючы навуковыя даследванні, знаёмячыся з легендамі і паданнямі, навучэнцы даведаліся, як ўзніклі назвы знакамітых беларускіх гарадоў. Таксама вучні запомнілі і даты ўзнікнення Полацка, Віцебска, Турава, Мінска, Брэста, Магілёва, Гомеля і Гродна.
Каб сістэматызаваць атрыманыя веды, навучэнцы разгарнулі праектную дзейнасць: кожная група працавала над праектам па гісторыі ўзнікнення беларускага горада. Праца ў такім фармаце спадабалася вучням. Вынік іх дзейнасці - цудоўныя праекты, якія змяшчаюць карысную і цікавую інфармацыю.
Трэба ведаць гісторыю сваёй краіны, натхняцца ёй!